160 гадоў таму на Палессі паўстанцкі атрад Рамуальда Траўгута даў чатыры баі



Шляхамі вызваленчага паўстання. У гэтыя дні, 160 гадоў таму, на беларускім Палессі паўстанцкі атрад Рамуальда Траўгута даў чатыры баі. Пад вёскай Ворані, што каля Століна, паўстанцы разбілі расейскіх вайскоўцаў, але на пераправе праз Гарынь і пад Пінскам іх чакалі добраўзброеныя групоўкі ворага. Напачатку ліпеня паўстанцкі атрад адышоў да вёскі Калоднае, цяпер гэта Столінскі раён. Тут чакалі кульмінацыйныя баі.

Краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што ў Калодным ушанаванне памяці пра падзеі 1863 года пачалося яшчэ за савецкім часам:

Мемарыяльная дошка і памятны знак трапілі яшчэ ва ўсе савецкія выданні збору памятнікаў гісторыі культуры па Берасцейскай вобласці. Таму ўвекавечанне памяці тых падзеяў вялася нават не ў навейшы час гісторыі Беларусі. Крыху пазней паставілі і крыж, і новы жалезны крыж з разнастайных ініцыятываў. Самае цікавае, што калі нават падарожнік трапляе ў Калоднае, людзі, якія жывуць няшчасна, могуць распавесці з чым гэта звязана. То-бок свядомы народ.

Да Калоднага прыйшоў атрад, які налічваў каля 80 чалавек. Паўстанцаў пераследавала некалькі добра падрыхтаваных і ўзброеных царскіх рот на чале з маёрам Семіганоўскім. 12-13 ліпеня 1863 года атрад Траўгуда даў два сваіх апошніх баі, пасля чаго ацалелыя паўстанцы паасобку прабіраліся ў бок Польшчы. 

Беларускае Радыё Рацыя