17-га верасня 1939 года Пінск бамбілі “вызваліцелі”
У Беларусі ўпершыню на афіцыйным узроўні адзначаюць Дзень народнага адзінства. Ён усталяваны загадам Лукашэнкі і звязаны з падзеямі 17-га верасня 1939 года, калі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, на той момант частку Польшчы, увайшла Чырвоная Армія. Тады бальшавікі назвалі сваю аперацыю “вызваленнем і ўз’яднаннем народаў з-пад прыгнёту паноў”. Цяпер гэтую версію ізноў актуалізавалі.
Краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што 17-га верасня Пінск бамбілі “вызваліцелі”:
– Горад ужо даўно жыў вайной – з 1-га верасня. Гэта і ваеннае становішча, і налёты. Спачатку нямецкая бамбардзіроўка некалькі разоў, 17 верасня была савецкая бамбардзіроўка ў раёне вакзала. І былі чалавечыя ахвяры. Горад знаходзіўся ў вялікай разгубленасці.
Суразмоўца дадае, што калі 1-га верасня нацысцкая Нямеччына напала на Польшчу, то горад над Пінай стаў прытулкам для бежанцаў з заходніх і цэнтральных рэгіёнаў краіны. Бамбіць саветам Пінск не мела сэнсу, бо рачная флатылія, як і іншыя вайсковыя фармаванні, накіраваліся на барацьбу з нацыстамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: belta.by