17-га верасня 1939. Вызваленне ці новае рабства?
У Беларусі, Польшчы і ва Украіне згадваюць падзеі 17-га верасня 1939 года. У гэты дзень Савецкі Саюз распачаў акт агрэсіі супраць Польшчы і тым самым разам у хаўрусе з Трэцім Рэйхам развязаў Другую сусветную вайну. У выніку нямецка-савецкага падзелу Польшчы да СССР адыйшлі землі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, якія Савецкая Расея аддала Польшчы па выніках Рыжскай дамовы 1921 года.
Але ці прынеслі Саветы на далучаныя землі шчасце і мір?
Разважае ўкраінскі гісторык Іван Бараноўскі:
– У 1940-1941 гадах было праведзена чатыры масавыя дэпартацыі з тэрыторыі Заходняй Украіны. Новая ўлада знішчала не толькі непасрэдных удзельнікаў украінскага і польскага падполля, але і імкнулася нейтралізаваць тых, каго лічыла сваімі патэнцыйнымі ворагамі.
Усяго цягам 1939-1941 гадоў з тэрыторыі Заходняй Украіны было дэпартавана, па розных ацэнках, ад міліёна да міліёна двухсот тысяч чалавек. Колькасць дэпартаваных з Заходняй Беларусі невядомая па прычыне закрытасці архіваў беларускіх спецслужб.
Беларускае Радыё Рацыя
Ліст з НКВД УССР кіраўніцтву НКВД СССР пра перапоўненасць турмаў, куды савецкія вызваліцелі кінулі вызваленых украінцаў і беларусаў з новадалучаных тэрыторый.
ЦГА СБУ, архіўная справа Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 384