17 сакавіка – шосты сёлетні суд незалежнага журналіста



Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў sms з суда Мазырскага раёна з тэкстам пра тое, што 17 сакавіка ён мае быць на паседжанні ў райцэнтры. У судзе будзе разглядацца чарговы пратакол, складзены ў дачыненні да фрылансера па артыкуле 22.9 (незаконны выраб прадукцыі СМІ). У Мазыры Кастусь Жукоўскі здымаў відэа пра праблемы мясцовага спіртавога завода, якое потым трапіла ў інтэрнэт, і ў ліку іншых сайтаў яго выкарыстаў тэлеканал «Белсат».

https://www.youtube.com/watch?v=-wknwnEwRKE

Фрылансер ужо збіўся, які гэта па ліку суд у дачыненні да яго з пачатку года, і які ўжо дзясятак мільёнаў штрафаў, якія ён атрымаў.

Паводле baj.by