17 снежня ў Беларусь прыбудзе Святы Віфлеемскі Агонь
17 снежня ў Беларусь, як і штогод, прыбудзе Святы Віфлеемскі Агонь. У цырымоніі прывітання Віфлеемскага агню ў Менскай Архікатэдры Найсвяцейшай Дзевы Марыі прыме ўдзел Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
Як паведаміў пробашч Гарадзенскага кафедральнага касцёла святога Францішка Ксаверыя – ксёндз Ян Кучынскі, прывітанне агню адбудзецца ў час урачыстай Імшы ў 17.30.
– Гэта вялікая радасць, бо такім чынам мы маем сувязь з усім светам хрысціянскім. У Катэдры агонь будзе выстаўлены, і будзе магчымасць узяць гэты агонь у свае сем’і занесці. Агонь будзе ўтрымліацца ў нашай базыліцы Катэдральнай да 7-га студзеня да Свята Трох Каралёў – таксама будзе магчымасць узяць агонь і праваслаўным.
Паводле ксяндза Кучынскага, Віфлеемскі агонь – гэта бачны знак міжканфесійнага братэрства, паколькі яго перадаюць адныя другім хрысціяне розных канфесій Беларусі.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя