17 траўня – дзень памяці людзей памерых ад СНІДа
На календары Міжнародны дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДа.
У Беларусі, за перыяд з 1987 года, калі ў краіне пачалося назіранне за хваробай, памерла звыш 6,5 тысяч чалавек. На сённяшні дзень у Беларусі жыве 22 480 чалавек са станоўчым ВІЧ-статусам. Ад гэтай колькасці 86% атрымоўваюць адмысловы курс лячэння.
Па словах лекара-эпідэміёлага Таццяны Кім, тэрапія пры ВІЧ бясплатная:
– Лячыцца трэба ў любым выпадку, на любой стадыі захворвання. Лячэнне супрацьвіруснае спецыфічнае, яно абавязкова прызначаецца. Ва ўсіх розны арганізм, хтосьці можа стабілізавацца ў гэтым стане, а некаторыя ўжо не могуць, у каго зайшло вельмі далёка.
Ад пачатку года ў краіне выяўлены 631 новы выпадак захворвання на ВІЧ. Амаль палова выяўленых зарэгістравана на Гомельшчыне.
Беларускае Радыё Рацыя