17 жніўня будуць прадаваць канфіскаванае лецішча Ніны Багінскай
У Смалявічах 17 жніўня будуць прадаваць лецішча легендарнай актывісткі, якая нязменна выходзіць на акцыі з бел-чырвона-белым сцягам. Участак з садовым домікам, якія належаць Ніне Багінскай, у траўні арыштавалі праз нясплату штрафаў, накладзеных пастановамі судоў.
Як паведамлялася раней, дамок у Дамашанах у «Менскім абласным цэнтры інвестыцый і прыватызацыі» ацанілі ў 10 000 рублёў. у Багінскай на сёння назбіралася штрафаў на амаль 75 мільёнаў рублёў. Частка пенсіі актывісткі штомесяц таксама ідзе на пагашэнне судовых штрафаў.
Жанчына прынцыпова адмаўляецца плаціць штрафы за ўдзел у акцыях і пікетах, паколькі лічыць, што забароны ўладаў на правядзенне масавых мерапрыемстваў — антыканстытуцыйныя па сутнасці і парушаюць яе права на мірныя сходы.