18 чалавек аштрафавалі за Свіслацкі фэст



18 чалавек ужо пакаралі штрафам беларускія ўлады за ўшанаванне памяці паўстанцаў Каліноўскага. Адным з апошніх аштрафаваных за ўдзел у акцыі на Дзяды ў Свіслачы стаў старшыня руху «За свабоду» Юры Губарэвіч. Ён пакараны штрафам у 525 рублёў, ці 25 базавых велічынь. Губарэвіч лічыць суды за ўвекавечанне паўстанцаў Каліноўскага на Дзяды цынічным пераследам людзей, якія шануюць нацыянальную гісторыю.

– Дзясятак ці больш судоў адбыліся над удзельнікамі ўшанавання памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы. На маю думку, гэта абсалютна аналагічная сітуацыя, калі людзі збіраюцца з пэўнай гістарычнай нагоды ўшанаваць памяць. І пасля іх выклікаюць у суд, караюць штрафам. Гэта абсурд.

Таксама аштрафаны на 210 рублёў, або 10 базавых, каардынатар руху „За Свабоду” па Берасцейскай вобласці Юры Казакевіч і актывіст руху Вадзім Бабін. Яго пакаралі штрафам у памеры 63 рублі, або 3 базавыя велічыні.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя