Глыбокае адзначае 600-годдзе
Раённы цэнтр Глыбокае адзначае сваё 600-годдзе. З гэтай нагоды тут на Алеі Славы з’явіўся дзявяты па ліку помнік славутаму земляку. Бюстам уганараваны Юрый Сабалеўскі – прафесар, заснавальнік нацыянальнай школы геатэхнікі. Глыбоцкі грамадскі актывіст Яраслаў Берніковіч паведаміў, што свята пачалося ў чацвер і будзе доўжыцца тры дні.
– 600 год будзе Глыбокаму. Святкаваць будуць тры дні. Святочная праграма недзе ёсць на гэтыя дні.
У Глыбокім на Алеі Славы, сярод іншых вядомых землякоў, уганараваныя помнікамі і дзеячы беларускага адраджэння: этнограф, гісторык, прэм’ер БНР Вацлаў Ластоўскі; мастак Язэп Драздовіч; заснавальнік прафесійнага беларускага тэатра Ігнат Буйніцкі. А на доме па вуліцы Горкага 22 усталяваная мемарыяльная шыльда Клаўдзію Душэўскаму, палітыку, асветніку і дойліду, аўтару бел-чырвона-белага сцяга.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота wikipedia.org