19 гадоў таму знік Юры Захаранка



7 траўня 1999 года міністра ўнутраных спраў выкралі невядомыя асобы ў раёне вуліцы Магілёўская ў Менску. Цела аднаго з лідараў апазіцыі так і не знайшлі. Грамадскі актывіст Гомеля Андрэй Толчын узгадвае, якім быў міністр унутраных спраў.

У мяне асабістыя ўражанні ад Юрыя Мікалаевіча вельмі цёплыя, бо гэта быў чалавек са стальной воляй, на маю думку. Разумны. Ён не выпінаў сябе наперад. Проста гэта быў справядлівы і вельмі светлы чалавек. І мне нават здавалася, што ён мог бы быць кіраўніком дзяржавы ў цяжкія перыяды, ён мог за сабой павесці. У яго была нейкая такая харызма.

Юры Захаранка нарадзіўся ў вёсцы Васілевічы Рэчыцкага раёна. У 1994 годзе яго прызначылі міністрам унутраных спраў Беларусі. У 1995 годзе Аляксандр Лукашэнка адправіў генерала ў адстаўку з пасады міністра.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель