19-гадовая мянчанка памерла ад перадазіроўкі



Маладая мянчанка памерла ва ўласнай кватэры ад перадазіроўкі наркотыкаў.

Як паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама, 5 жніўня ў 1 гадзіну 30 хвілін у аператыўна-дзяжурную службу Першамайскага РУУС Менска паступіла паведамленне пра смерць 19-гадовай студэнткі адной са сталічных ВНУ. Першамайскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўстанаўліваюцца ўсе абставіны.

Паводле дадзеных следства, неўстаноўленая асоба 3 жніўня прадала маладым людзям асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва з выкарыстаннем закладкі. Увечары 4 жніўня кампанія з васьмі чалавек, чацвёра з якіх — непаўналетнія, сабралася ў кватэры, дзе жыла загінулая дзяўчына. Бацькі дзяўчыны пры гэтым дома адсутнічалі.

Паводле аператыўных дадзеных супрацоўнікаў наркакантролю Першамайскага РУУС Менска, набытая загадзя рэчыва было расфасавана з дапамогай электронных вагаў у пустыя капсулы ад медыцынскіх прэпаратаў. Кожнаму прызначалася па 2 капсулы з наркотыкам ўнутры. Па адной капсуле прысутныя ўжылі адразу, а астатнія капсулы заставаліся для наступнага ўжывання.

Праз некаторы час гаспадыні кватэры стала дрэнна, яе госці выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу. Нягледзячы на праведзеныя медыцынскімі работнікамі рэанімацыйныя мерапрыемствы, дзяўчына памерла.

Па гэтым факце распачатая крымінальная справа па ч. 5 арт. 328 (незаконны абарот псіхатропных рэчываў, які пацягнуў па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Цяпер следчымі сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі ўнутраных спраў праводзіцца работа па ўстанаўленні асоб, якія мелі дачыненне да супрацьпраўных дзеянняў. Прызначанае правядзенне шэрагу экспертных даследаванняў. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

belapan.by