19-гадовую палітзняволеную тройчы за тры месяцы змяшчалі ў ШІЗА
19-гадовую палітзняволеную Сафію Малашэвіч тройчы за тры месяцы змяшчалі ў ШІЗА.
Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, таксама дзяўчыну пазбавілі доўгатэрміновага спаткання з маці, а кароткачасовае не дазваляюць цягам ужо чатырох месяцаў.
У гомельскай калоніі Соня працуе і вучыцца на курсах парыкмахера. Яе таксама паставілі на прафілактычны ўлік.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: spring96.org
