19 кастрычніка на волю павінен выйсці Мікалай Статкевіч
У пятніцу, 19 кастрычніка, пасля 12-й гадзіны дня на волю мусіць выйсці палітык і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. Былога палітвязня арыштавалі і змясцілі пад варту за ўдзел у берасцейскай акцыі праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода. Кажа жонка Мікалая Статкевіча – Марына Адамовіч:
– Сабраліся мужныя людзі, якія хочуць захаваць будучыню для сваіх дзяцей, захаваць гэты горад для сваіх нашчадкаў, захаваць гэтую краіну. І для мяне абсалютна незразумелыя дзеянні ўладаў і прадстаўнікоў сілавых структур, якія таксама жывуць у гэтым горадзе.
5 сутак арышту для Мікалая Статкевіча абвясціў суддзя суда Ленінскага раёна Берасця Аляксандр Семянчук. Ён угледзеў ва ўдзеле палітыка ў нядзельнай акцыі „ўдзел у незарэгістраваным масавым мерапрыемстве”. Адбывае пакаранне Мікалай Статкевіч у ізалятары часовага ўтрымання пры Ленінскім РАУС Берасця.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце