19 верасня – акцыя “Праспект нацыянальнага сцяга”
Акцыя “Праспект нацыянальнага сцяга” становіцца рэгулярнай. Гэтым разам лідар “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч прапануе сабрацца 19-га верасня:
– 19 верасня будзе 25 год з таго дня, як парламент Беларусі зацвердзіў бел-чырвона-белы сцяг, Пагоню, беларускую мову – дзяржаўнымі сімваламі. Беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай мовай Беларусі. І наша краіна з таго дня называецца Рэспублікай Беларусь. Мы запрашаем на гэту святочную акцыю ўсіх патрыётаў.
Дашкевіч звяртае ўвагу на тое, што да акцыі 19-га верасня далучацца моладзевыя актывісты Павал Вінаградаў і Яўген Афнагель.
Пачатак а 19-ай гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Стась Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя