2-га лістапада – Дзяды



Гэты дзень, усталяваны як дзяржаўнае свята „Дзень Памяці” паводле ўказа Аляксандра  Лукашэнкі, раней у Беларусі быў выходным днём, а пазней выходны быў адменены. Аднак гарадзенцы працягваюць у гэты дзень наведваць могілкі, дзе пахаваныя іх продкі.

Diady_02

Пра адзначэнне Дзядоў у сваёй сям’і распавядае гарадзенскі краязнаўца Ян Лялевіч:

– Як правіла, гэта наведванне могілак, дзе ляжаць пахаваныя продкі – дзядулі, бабулі. У маёй сітуацыі – гэта за горадам на раёне. Гэта такія сямейныя традыцыі. Разам з тым – адведванне проста малой радзімы, радзімы бацькоў.

Дзяды ў Беларусі адзначаюць і каталікі, і праваслаўныя. Праваслаўныя традыцыйна ўспамінаюць памерлых у першую суботу перад 8-м лістапада – так званую Дзмітрыеўскую суботу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота kraj.by