2 кастрычніка ў Менскім раёне двойчы часова абмяжуюць рух
Гэта звязана з правядзеннем следчых эксперыментаў, інфармуе УДАІ УУС Менаблвыканкама.
Так, у перыяд з 15.00 да 16.00 гадзін на 9 кіламетры аўтадарогі М-3 Менск – Віцебск у сувязі з правядзеннем следчага эксперыменту па ўстанаўленні абставінаў і механізму развіцця дарожна-транспартнага здарэння рух усіх відаў транспартных сродкаў будзе часова абмежаваны ў кірунку Менска.
Таксама з 19.00 да 21.00 на вуліцы Міра ў аграгарадку Прылукі паблізу дома № 29 рух усіх відаў транспартных сродкаў будзе часова абмежаваны ў кірунку аграгарадка Атоліна.
Дзяржаўтаінспекцыя Менскай вобласці просіць кіроўцаў з разуменнем паставіцца да гэтых мерапрыемстваў і рэкамендуе планаваць час і маршрут паездак з улікам прадастаўленай інфармацыі.