2 ліпеня – апошні дзень, калі можна не стаць „дармаедам”
Сёння мінаюць 183 дні, якія кожны беларус павінен у гэтым годзе адпрацаваць, каб не лічыцца дармаедам. Не працуеш паўгода (183 каляндарных дня) – заплаці падатак у 3,6 мільёна: такую норму нам дыктуе «дэкрэт аб дармаедах». 2 ліпеня – апошні дзень, калі беларусы могуць знайсці працу або атрымаць статус беспрацоўнага, каб не лічыцца дармаедам, паведамляе gomel.today.
Па дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны колькасць зарэгістраваных беспрацоўных 1 чэрвеня 2015 складала 44700 чалавек. Гэта ў два разы больш, чым на 1 чэрвеня мінулага года, а таксама на 3% больш, чым на канец красавіка 2015 года. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі складае 1%.