2 лютага Вярхоўны суд разгледзіць справу Івана Кулеша



Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць касацыйную скаргу па справе 28-гадовага Івана Кулеша. Судом Гарадзенскай вобласці 20 лістапада мінулага году ён прыгавораны да смяротнага паканання. Кулеш быў прызнаны вінаватым у забойстве 3 жанчын – прадаўцоў у Лідзе і Лідскім раёне, а таксама ў крадзяжы, разбое і замахе на забойства.

Па словах каардынатара кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэя Палуды, разгляд скаргі ў Вярхоўным судзе адбудзецца 2 лютага.

– Літаральна некалькі дзён таму, ён ужо быў эпатаваны і пераведзены з Гародні, дзе ён быў увесь гэты час пасля вынясення смяротнага прысуду, у Менск у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.

Па словах Андрэя Палуды, нягледзячы на звароты праваабаронцаў і крытыку беларускай і міжнароднай супольнасці, практыка выкарыстання смяротнага пакарання ў Беларусі працягваецца. Ужо ў новым, 2016, годзе ў краіне вынесены чарговы смяротны прысуд. Гэта зроблена ў адносінах да жыхара Вілейкі Генадзя Якавіцкага – за забойства сваёй сужыцельніцы. Чакаюць вырашэння свайго лёсу Сяргей Іваноў з Рэчыцы і Іван Кулеш.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя