2 студзеня зробяць выходным днём без пераносаў
Зрэшты афіцыйная інфармацыя на гэты конт яшчэ не апублікаваная. У тэлеграм-канале «Пул Першага», блізкім да адміністрацыі прэзідэнта, з’явілася наступная інфармацыя: «Без пераносаў усялякіх, гэта значыць проста адпачываем і не адпрацоўваем потым. Рашэнне будзе прынята ў найбліжэйшыя дні!».
Такім чынам выходныя і працоўныя дні ў калдяных тыднях размяркуюцца наступным чынам: 23 і 24 снежня — працоўныя, 25 снежня — выходны, 26 і 27 снежня — працоўныя, 28 і 29 снежня — выходныя, 30 і 31 снежня — працоўныя. 1 і 2 студзеня — выходныя, 3 студзеня — працоўны, 4-7 студзеня — выходныя.
Беларускае Радыё Рацыя