20 базавых за ўвоз кнігі «Беларускі Данбас»



Суд аштрафаваў журналіста Рамана Васюковіча на 20 базавых за ўвоз кнігі «Беларускі Данбас».

 Кастрычніцкі суд Менска сёння, 7 красавіка, разгледзеў адміністрацыйную справу супраць карэспандэнта тэлеканала «Настоящее время» Рамана Васюковіча за ўвоз у Беларусь кнігі «Беларускі Данбас». Ён  патлумачыў у судзе, што набыў кнігі «Беларускі Данбас» у Кіеве ў звычайнай краме для сябе і ў падарунак аўтарам. «Распаўсюджваць нічога не збіраўся», — сказаў ён.

З пратаколу, складзенага ў лютым на Васюковіча, вынікае, што Менская абласная экспертная камісія 29 студзеня зрабіла заключэнне, што ў кнігах «устаноўлена наяўнасць прыкметаў праявы экстрэмізму». Аднак суд прызнаў яе экстрэмісцкімі матэрыяламі толькі 26 сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя