20-га снежня КДБ адзначае 100-гадовы юбілей
КДБ у Беларусі лічыцца самай элітнай спецструктурай, якая дзейнічае сакрэтна і павінна гарантаваць нацыянальную бяспеку. Між іншым, абараняць навуковыя сакрэты, найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, стратэгічныя аб’екты, як напрыклад, Беларуская АЭС. Што думаюць пра гэтую арганізацыю людзі? Паслухаем бярозаўцаў:
– Я хачу павіншаваць супрацоўнікаў КДБ з іх прафесійным святам. І хачу ім нагадаць, што дзяржава гэта не нейкі вусаты, лысаваты дзядзька. Дзяржава – гэта мы, звычайныя грамадзяне.
– Вельмі спадзяюся, што за тую “карысць”, якую яны прынеслі нашаму народу, некалі наш народ іх аддзячыць.
– Яны захоўваюць інтарэсы наўшай дзяржавы і нашага прэзідэнта.
– У кожнай краіне ёсць такая арганізацыя. Але наш КДБ займаецца тым, чым займаліся калісьці ВЧК і НКВД. Яны і зараз пераследуюць іншадумцаў.
20 снежня 1917 году паўстала Усерасейская надзвычайная камісія (ВЧК) па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам. У 1922 годзе яе пераемніцай стала НКВД. У 50-ыя гады быў створаны КДБ СССР.
У дзейнасці гэтай арганізацыі шмат крывавых старонак. Яе назва ў Беларусі не памянялася пасля развалу Савецкага Саюза, як гэта зрабілі іншыя рэспублікі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота minpraud.by