20 гадоў у рэжыме змагання



Гомельскія сябры „Беларускай асацыяцыі журналістаў” пачалі адзначаць юбілей сваёй арганізацыі. На ўрачыстым сходзе, які праходзіў у грамадска-палітычным цэнтры па вуліцы Палеская, выступілі заснавальнікі абласной філіі „БАЖ”.

Паводле журналіста Анатоля Гатоўчыца, „БАЖ” стаў адказам на выклікі часу:

– У 1995 годзе 35 чалавек, у тым ліку я быў, заснавалі „Беларускую асацыяцыю журналістаў”. На той час я працаваў у “Народнай газеце”, чаму мы гэта зрабілі, да гэтага я быў у „Саюзе журналістаў СССР” адзінаццаць з лішнім гадоў. „Саюз журналістаў СССР” разваліўся. Тыя стандарты, якія былі ў савецкай журналістыцы, яны не пасавалі для новай Беларусі.

„Беларуская асацыяцыя журналістаў” – грамадскае аб’яднанне, якое аб’ядноўвае супрацоўнікаў СМІ, пазаштатных карэспандэнтаў, журналістаў-фрылансераў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель