20 гадоў – „Вольнаму Глыбокаму”



20 гадоў свайго існавання адзначыла незалежная газета “Вольнае Глыбокае”. Сёння ў свет выйшаў яе юбілейны нумар. На пачатку свайго існавання яна мела чатыры паласы, выдавалася раз на месяц і меркавалася як кароткатэрміновы праект. Але дзякуючы грамадскаму актывісту і краязнаўцу Уладзіміру Скрабатуну, цяпер газета выдаецца кожны тыдзень і мае 16 палос.

Як кажа рэдактар і выдавец газеты, але ёсць і цяжкасці, звязаныя з эканамічным крызісам:

– Напэўна, ужо не кожны чалавек можа выдаткаваць 3-5 тысяч рублёў на нумар газеты, калі ён атрымлівае заробак у калгасе паўтара мільёна, які да таго ж выплочваецца нерэгулярна, часткамі. Хто будзе выдаткоўваць грошы на газету? Тым больш, у які спосаб яе цяпер можна атрымаць? Калі закрываюцца сельскія паштовыя аддзяленні.

„Нягледзячы на тое, што бандэролі з газетай да людзей праз мабільныя вузлы сувязі даходзяць са спазненнем і газету не ўключаюць у падпісны каталог, – кажа Уладзімір Скрабатун, – усё адно спадзяюся, што і надалей газета будзе развівацца і радаваць свайго чытача”.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя