20 год з дня трагедыі пад Бярозай



Бярозаўскія грамадскія актывісты і праваабаронцы традыцыйна наведалі месца гібелі амерыканскіх паветраплавальнікаў Алана Фрэнчэля і Джона Сцюарта  на ўскрайку леса ля дачных кааператываў пад Бярозай, збітых ваенным верталётам МІ-24 20 гадоў таму.

222

Кожны год перад 12 верасня – днём гібелі паветраплавальнікаў – яны прыбіраюць месца ля каменя, ставяць кветкі, кажа адзін з актывістаў Васіль Азаранка:

– Тады мяне гэта вельмі ўразіла, закранула. На той момант гэта мне падалося такім абуральным, бязглуздым, непатрэбным для свету, для людзей, для дзяржавы здарэннем, калі мірных паветраплавальнікаў расстралялі, як нейкіх злачынцаў.

Камень на месцы трагедыі актывісты ўсталявалі 20 год таму. Яны везлі гэты камень на тачцы 2 кіламетры. На камені выбіты зубілам уручную крыж, дата гібелі і слова: „Прабачце!”. За 20 гадоў ніхто з дзяржаўных асоб не ўзяў на сябе адказнасці за інцыдэнт.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя