20 снежня пачнуць працу ялінкавыя кірмашы



З 20-га снежня ў Беларусі паўсюдна пачнуць працаваць ялінкавыя кірмашы. Так, у Пінску гандаль галоўным сімвалам калядных і навагодніх святаў будзе ажыццяўляцца ў 8 кропках – усё гэта масавыя месцы.

Па словах супрацоўніцы лясной гаспадарцы Святланы Корзун, гадоўля навагодняй ялінкі – досыць руплівая праца:

Сеянец вышынёй, напрыклад, 3-4 см. Для таго, каб гэты сеянец пачаў расці і стаў вось такім дрэвам, трэба рабіць штогадовыя дагляды, бо ў адваротным выпадку яго, як і кожную іншую расліну, загоніць рознае пустазелле, і яно папросту можа загінуць. Трэба і падлесак прыбіраць, які заглушае гэтыя елачкі і не надаем ім дэкаратыўных якасцяў.

Сёлета кошт ялінкі будзе вагацца ад 7 да 11 рублёў у залежнасці ад яе вышыні. Таксама будуць рэалізоўвацца ялінкі ў адмысловых кадках.

Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота: sb.by