20 траўня ў Берасці абвесцяць вырак Уладзіміру Гундару — паплечніку Мікалая Аўтуховіча
Пра гэта паведамляе Telegram-канал мясцовага аддзялення праваабарончага цэнтру «Вясна». Баранавіцкі актывіст руху «За свабоду» праходзіць па справе палітыка Мікалая Аўтуховіча і фігураваў у фільме тэлеканала АНТ – «Траціл пратэста».
Стваральніца фонда «Беларускі майдан» Алена Васільева так пракаментавала згаданы фільм і лёсы людзей, арыштаваных па справе «тэрарыстычнай групы» Мікалая Аўтуховіча:
– Гайкі далей будуць закручвацца. Мне шкада людзей. Я выдатна разумею, якія артыкулы КДБ ім можа прыпісаць і чым гэта пагражае. Зразумела, што людзі ламаюцца. Але іх нельга асуджаць. Беларусам трэба ганарыцца, што ў нас ёсць такія героі. Іх не многа, але яны ёсць.
«Паводле арт. 366 КК Уладзіміру Гундару пагражае да 5 гадоў. Абвесцяць вырак 20 траўня ў 12:00 у адкрытым судовым пасяджэнні ў Доме правасуддзя», – падсумоўвае «Вясна» са спасылкай на ягоную дачку.
Беларускае Радыё Рацыя