200 іракцаў папрасілі рэпатрыяваць іх з Беларусі
Каля 200 іракцаў, тых, хто прыляцеў у Беларусь для перасячэння мяжы з Еўразвязам, звярнуліся ў амбасаду Іраку ў Расейскай Федэрацыі і паведамілі пра сваё жаданні вярнуцца на радзіму, паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на свае крыніцы ў ірацкай дыпмісіі.

Паводле інфармацыі выдання, сярод 200 чалавек, якія хацелі б вярнуцца дадому, ёсць дзеці, жанчыны і сямейныя пары. Пацвярджаецца таксама намер ажыццявіць эвакуацыйны рэйс у чацвер, 18 лістапада.
Іракскі дыпламат падкрэсліў, што тыя, хто ўжо звярнуліся ў амбасаду краіны, знаходзяцца ў Мінску ў чаканні вылету. З тым, каб даставіць гэтых людзей з-за мяжы ў Мінск, не было цяжкасцяў.
