2017 будзе годам малітваў за хрысціянскіх мучанікаў



Архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій

2017 будзе годам малітваў за хрысціянскіх мучанікаў, якія аддалі жыццё за веру пасля бальшавіцкага перавароту 1917 года. Кажа архіяпіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій:

– Мы ведаем, што царква стаіць на крыві мучанікаў, царква грунтуецца на подзвігу мучанікаў-хрысціян. 1917 год юбілейны, таму трэба прасіць іх, каб у нашым жыцці не паўтарыліся ніякія чорныя старонкі.

Паводле праваслаўнага ўладыкі, хрысціяне адказныя за тое, што робіцца навокал. Задача хрысціян дзейнічаць, змяняць гэты свет ды не заставацца абыякавымі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня