205-ы дзень пратэстаў у Беларусі
У Беларусі 205-ы дзень працягваюцца лакальнывя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.
У Тэлеграм-каналах з’яўляюцца фота і відэа з акцыяў салідарнасці і дваровых маршаў.
Менск. Акцыя салідарнасці з удзелам жыхароў Малінаўкі.
На акцыю з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі выйшлі гарадзенцы. Яны, між іншым, заклікаюць нарвежскую кампанію Yara не спансіраваць рэжым Лукашэнкі.
Менск. На адным з дамоў сталіцы вывесілі вялікі бел-чырвона-белы сцяг.
Акцыя салідарнасці прайшла ў Сухарава.
Сёння ў Менску група студэнтаў дэманстратыўна чытала беларускія кнігі ў метро — у знак салідарнасці з 26 пенсіянеркамі, затрыманымі ў электрычцы на Маладзечна за чытанне беларускай літаратуры і выкарыстанне нацыянальнай сімволікі.
«Студэнты нахабна і мэтанакіравана чытаюць па-беларуску ў метро, а таксама выказваюць салідарнасць з бабулямі, затрыманымі ў цягніку. Колькі кніг на беларускай мове трэба прачытаць, каб цябе затрымалі? У якім месцы не варта чытаць літаратуру?» — рытарычна пытаюцца яны.
Жыхары Бараўлянаў звярнуліся да нарвежскай кампаніі Yara – партнёру «Беларуськалія».