На Берасцейшчыне ствараюць адукацыйную гендэрную гульню
У Беларусі распрацоўваюць гульню на тэму гендэрнай роўнасці. За ініцыятыву ўзялася група актывістак з Берасця, Кобрына і Менска. Гульна ствараецца ў настольнай форме і будзе мець адукацыйны характар. Адна з распацоўшчыкаў, кіраўнік валанцёрскага руху ў грамадскай арганізацыі “Клуб дзелавых жанчын” Крысціна распавяла, чаму для данясення інфармацыі развіцці гендэрнай роўнасці ў краіне была абраная менавіта форма гульні:
– Мы вырашылі адыйсці ад стандартных, традыцыйных форм падачы інфармацыі, такіх як трэнінгі, семінары, і вырашылі зрабіць нешта новае, тое, што магчыма зацікавіць нават зацятых скептыкаў гендэрнага пытання, а такіх, на жаль, у Рэспубліцы Беларусь вельмі шмат. Мэта гульні – разбіць гендэрныя стэрэатыпы. З дапамогай гэтай гульні мы збіраемся палепшыць гендэрнае ўспрыманне ў прадстаўнікоў і прадстаўніць сваіх арганізацый.
Гульня будзе разлічана на розныя мэтавыя аўдыторыі. Найперш яна будзе распаўсюджана сярод прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота 3sektar.by