21 беларус нелегальна ўцёк у Літву



За першыя тры месяцы года 21 беларус нелегальна ўцёк у Літву. Яны хочуць атрымаць прытулак і гуманітарную дапамогу. Статыстыку агучыла Дзяржаўная памежная служба Літвы.

Адзначаецца, што за першы квартал мінулага года выпадкаў нелегальнага перасячэння мяжы беларусамі не было зафіксавана. Літоўскія памежнікі кажуць, што колькасць нелегальных мігрантаў з Беларусі павялічылася пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яны наракаюць, што беларускія калегі сталі горш ісці на кантакт пры сумесным расследаванні інцыдэнтаў на мяжы. Былі выпадкі, калі беларускія памежнікі ўвогуле адмаўляліся сустракацца.

Нямала беларусаў выязджаюць у Літву легальна. Напрыклад, нядаўна з’ехаў у Вільню юрыст Сяргей Зікрацкі. Стартап-хаб „Imaguru”, які пераследуюць беларускія ўлады, разглядае магчымасць пераехаць у Літву. Пацярпелыя ад гвалту сілавікоў у Беларусі ўцекачы даюць паказанні ў Літве. І пакуль праводзяцца расследаванні.

Беларускае Радыё Рацыя