21-гадовая беларуска трапіла ў рэйтынг самых перспектыўных людзей Еўропы
Часопіс Forbes трэці раз апублікаваў рэйтынг самых перспектыўных людзей Еўропы малодшых за 30 гадоў. У 2018 годзе ў 30 Under 30 Europe ўпершыню трапіла прадстаўніца Беларусі.
21-гадовая Анісія Казлюк з Менска – валанцёр пазбаўленага рэгістрацыі ПЦ „Вясна”. Яна прадстаўлена ў намінацыі «Права і палітыка” і з’яўляецца самай юнай з 30 намінантаў у гэтай катэгорыі.
«Яна змагаецца за лепшую Беларусь, выступаючы супраць міліцэйскага самавольства і аказваючы дапамогу ахвярам парушэнняў правоў чалавека, увесь час працуючы над папулярызацыяй ідэй правоў чалавека ў рэгіёне», – адзначылі складальнікі рэйтынгу.
Усяго ў рэйтынг увайшлі 300 чалавек з 34 еўрапейскіх краін. У кожнай з 10 катэгорый, прысвечаных розным абласцям – «Тэхналогіі», «Фінансы», «Забавы», «Права і палітыка”, „Навука і ахову здароўя», «Сацыяльнае прадпрымальніцтва» і іншых, прадстаўлены па 30 чалавек.