21 верасня – Міжнародны дзень міру



Кожны год з 2002 года міжнародная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень міру 21 верасня. Гэты важны і значны для кожнага з нас дзень быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй у 1981 годзе. Спачатку яго адзначалі на трэці аўторак верасня.

Міжнародны дзень міру патрэбны для ўмацавання ідэалаў міру як унутры дзяржаў і народаў, так і паміж імі. Беларусы за 73 мірныя гады прывыклі да цішыні і спакою. Таму адказы на пытанне: «Ці ёсць рэальная пагроза міру?» былі рознымі. Гавораць жыхары Бярозы і Баранавіч:

Я не адчуваю, жывучы ў нашай краіне, пагрозу вайны. Прынамсі мне так хочацца думаць.

– Хутчэй за ўсё, пагроза вайны будзе не ў дачыненні да Беларусі, а ў дачыненні да яе падзелу між Расеяй і Еўропай.

– Пагроза канешне есць. І яна адназначна ідзе з Усходу сёння.

– Расея – гэта ад яе ўсё ідзе.

– Якая пагроза?! Усюды ж людзі – за мір.

ААН прапанавала ўсім краінам і народам спыняць ў гэты Дзень ваенныя дзеянні і адзначаць гэты дзень правядзеннем адукацыйных і грамадскіх інфармацыйных акцый па праблемах міру.

Беларускае Радыё Рацыя