22-га чэрвеня – Дзень памяці ахвяр вайны
22-га чэрвеня ў Беларусі на дзяржаўным узроўні адзначаюць Дзень усенароднай памяці ахвяр вайны. Аналагічны дзень памяці памяці маецца і ва Украіне.
Ці будуць сёлета ўшаноўваць гэтую дату ва Украіне і як яе адзначаюць у Беларусі, каментуе сузаснавальнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Андрэй Кушняроў:
– Пакуль не адмянілі Дзень памяці, ва Украіне ў мінулым годзе быў. Я не чуў, каб адмянялі, але наўрад ці будуць сур’ёзныя мерапрыемствы. Справа не ў тым, каб толькі памятаць, як стараюцца зрабіць у Расеі, а таксама ў Беларусі. Усім вядомы выраз „Можам паўтарыць”. Як гэта было абсалютна забыліся. З боку беларусаў таксама вельмі важны ёсць момант, людзі не вераць у тое, што вайна можа быць на тэрыторыі Беларусі. Забылі, як гэта бывае. Што гэта з сабой нясе? Калі мы глядзім на Украіну, то гэта вельмі добра можа асвяжыць памяць, што такое вайна. Памяць заключаецца ў тым, каб не дапусціць гэта зноў.
Згодна з афіцыйнай гістарыяграфіяй Беларусі, 22 чэрвеня 1941 года а 4-й гадзіне раніцы без аб’яўлення вайны Нямеччына напала на СССР. Вайна, якая таксама вядомая як „Вялікая Айчынная”, працягвалася 1418 дзён. Падчас яе ў Беларусі загінулі больш за 2 мільёны чалавек, а каля 400 тысяч чалавек былі вывезены на прымусовыя працы ў Трэці Рэйх.
Беларускае Радыё Рацыя