22 студзеня – гадавіна гібелі на Майдане Міхася Жызнеўскага



Сумны юбілей 22 студзеня – гадавіна гібелі на Майдане беларуса Міхася Жызнеўскага, таму 20 студзеня, у бліжэйшую нядзелю, Рух салідарнасці „Разам” запрашае а 13-й гадзіне на Палескую, 52 у Гомелі.

Агульны збор менчукоў і гомельскіх актывістаў адбудзецця а 14-й гадзіне на магіле Міхася Жызнеўскага.

Кажа адзін з лідараў Руху салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык:

– Гэта традыцыйная акцыя, якую робіць Рух салідарнасці “Разам” разам з Гомельскім грамадска-палітычным цэнтрам. Гэта вельмі важная акцыя, таму што постаць Міхася Жызнеўскага лучыць нашыя братнія народы. Україна і Беларусь павінны быць разам. Міхась Жызнеўскі – Герой Украіны. Беларус, які аддаў сваё жыццё Украіне. Гэта той чалавек, які сваім жыццёвым і грамадскім подзвігам з’ядноўвае нашыя братнія народы.

У гэтым годзе першы раз акцыя пройдзе без бацькоў Міхася Жызнеўскага, якія пайшлі з жыцця.

Акцыя традыцыйная і паказвае, што беларусы памятаюць пра героя. Фармат мерапрыемства – гэта вянкі, кветкі, знічы, малітва, будзе праспяваны гімн „Магутны Божа”, ды прагучаць “Жыве Беларусь!” і “Слава Украіне!”, бо гэтыя лозунгі паяднаў сваім жыццёвым шляхам Міхась Жызнеўскі.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя