22 сутак арышту і штраф у 5 базавых велічыняў



У Лідзе прайшлі суды над грамадскімі актывістамі, сябрамі Партыі БНФ – Валерам Мінцом і Вітольдам Ашуркам. Абодвух звінавацілі ва ўдзеле ў Маршы недармаедаў у Менску 17 лютага. Ніхто з іх свайго ўдзелу ў масавым мерапрыемстве не адмаўляў, але разам з тым сваёй віны не прызналі. Актывісты паасобку былі затрыманыя міліцыянтамі непасрэдна перад судом, пасля чаго змешчаныя ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў Лідскага РАУС. Валер Мінец – на 10 сутак, а Вітольд Ашурак – на 12 сутак.

Як пракаментаваў сябра асуджаных Сяргей, які прысутнічаў на судзе апошняга, актывіст пачуваецца бадзёра, бо дакладна ведаў, што суд скончыцца арыштам, каб не даць яму адсвяткаваць Дзень Волі ў Менску.

– Вітольд адмовіўся ад адваката. Маральна ён быў падрыхтаваны, паводзіў сябе спакойна, нават патрабаваў, каб хутчэй гэта скончылася, каб яны хутчэй рабілі сваю справу. Але бачна было, што ён быў гатовы да гэтага. Пачуваецца бадзёра, падзякаваў за тое, што я прыехаў. Пасля суда міліцыянты не дазволілі нават перакінуцца з ім словам, а адразу павялі да месца адбывання пакарання.

Валер Мінец выйдзе на волю ўвечары 31 сакавіка, а Вітольд Ашурак – раніцаю 3 красавіка.

Суд над Вітольдам Ашуркам вёў галоўны суддзя Лідскага раённага суда Сяргей Піпко.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда

Фота аўтара