23-гадовага гарадзенца асудзілі на 3 месяцы арышту за сарваны сцяг



У судзе Ленінскага раёну Гародні 27 верасня асудзілі Сяргея Змітровіча паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Пятрова прызначыла яму тры месяцы арышту.

23-гадовага Сяргея абвінавацілі ў тым, што ён 25 чэрвеня ноччу пасля ўжывання алкаголю з сябрамі сарваў чырвона-зялёны сцяг з будынка інтэрната ў Гародні і забраў яго з сабою, пасля чаго выкінуў сцяг на вуліцы недалёка ад будынку.

Сяргею залічылі ў тэрмін арышту ўтрыманне пад вартай. Суд палічыў прызначанае пакаранне цалкам адбытым і вызваліў мужчыну ў судовай зале.

вясна