23 і 24 жніўня ў Пінску адбудзецца спартакіяда інвалідаў па зроку



Беларускае Таварыства Інвалідаў па зроку на Берасцейшчыне рыхтуецца да рэспубліканскай спартакіяды. Яна пройдзе 23 і 24 жніўня ў Пінску. Старшыня берасцейскай абласной арганізацыі БелТІЗ Андрэй Лявіцкі перакананы, што спорт – гэта адная з магчымасцяў самарэілізацы людзей з абмежаванымі магчымасцямі:

– Спорт заўсёды ўплываў на грамадскую дзейнасць, тым болей, што наш старшыня цэнтральнага праўлення сам спартовец – шматразовы алімпійскі чэмпіён у параалімпійскіх відах спорта. І ў нас заўсёды праводзяцца спаборніцтвы па разнастайных відах. У асноўным – шашкі і шахматы, міні-футбол і голбол – спецыфічная гульня для невідушчых.

4120_01_12-goalball_3

мяч для голбола

З кожнай вобласці ў спартовых спаборніцтвах прымуць удзел каля двух дзесяткаў чалавек, усяго мерапрыемства ахопіць больш за две сотні людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Беларускае Радыё Рацыя