23 лістапада пройдзе суд пра справе Мікалая Бельчука



Суд над фермерам Мікалаем Бельчуком, які трымае галадоўку ў СІЗА №7 Берасця адбудзецца 23 лістапада. Пра гэта на сваёй старонцы ў facebook паведамляе праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Мікалай Бяльчук 12 кастрычніка быў скрадзены невядомымі людзьмі без апазнавальных знакаў у вёсцы Арлянка Маларыцкага раёну. Пазней, стала вядома што людзьмі без апазнавальных знакаў былі супрацоўнікі АМАП, якія нават стралялі па аўтамабілях сваякоў, што кінуліся бараніць Мікалая. Ягоны бацька Іван Бяльчук, лічыць што затрыманне звязанае з даўняй гісторыяй з трактарам, калі ён, разам з братам Аляксандрам, супраціўляліся ягонай канфіскацыі:

— Ён казаў раней, што ён нічога не будзе казаць: няхай, што хочуць, тое і робяць. Ніякіх паказанняў, нічога я пісаць не буду, бо я нікога не біў нічога не рабіў. Нібы кажуць, што ён быў у вышуку, але нідзе, я сам бачыў у Маларыце на дошцы, нідзе яго не  было ў вышуку. І павестак ніхто ніякіх не дасылаў. Ён да увесь час тут жыве.

У тым жа СІЗА утрымліваецца і Аляксандр Бяльчук, брат Мікалая. Ён 12 кастрычніка разам з аднавяскоўцамі кінуўся наўздагон УАЗіка ў які невядомыя пасадзілі яго брата. Пазней яго таксама затрымалі за перашкоду, як высветлілася пазней АМАПу, і вінавацяць па артыкуле Крымінальнага Кодэкса РБ “гвалт, альбо спроба гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі”. Працэс над Мікалаем пачнецца ў 9:30 у Судзе Берасцейскага раёна па адрасе Чырвонагвардзейская 4/1.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.