Х Міжнародная выстава-кірмаш «Садзейнічанне здароваму ладу жыцця – 2014»



Берасце падрыхтавалася да Х юбілейнай Міжнароднай выставы-кірмашу «Садзейнічанне здароваму ладу жыцця – 2014». Мерапрыемства адбудзецца 18-20 верасня ў Лядовым палацы.

“Трэба звяртаць увагу грамадзян на сваё здароўе, каб яны сур’ёзней адносіліся да сябе”, – паведаміла адная з куратарак выставы-кірмушу, супрацоўніца абласнога Цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Галіна Стасевіч:

– Важна папярэджваць захворванні . Каля 90% мужчын і 85% жанчын працоўнага ўзросту маюць тыя ці іншыя паводніцкія фактары рызыкі ад 1 да 5. Тут ёсць вялікае поле для дзейнасці. Увага спецыялістаў будзе засяроджана на прафілактыцы сардэчна-сасудзістых, эндакрыналагічных захворванняў – найперш цукровага дыябету, анкалагічных захворванняў, праблем захворванняў органаў страўнікава-кішэчнага тракту.

Галоўныя задачы, якія пераследуе выстава, гэта прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем фармавання здаровага ладу жыцця ды рэкламаванне паслуг, тавараў, якія садзейнічаюць умацаванню здароўя і вядзенню здаровага ладу жыцця.

 Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя