24 чэрвеня пачнецца суд над Ціханоўскім, Лосікам і Статкевічам
24 чэрвеня пачынаецца суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам і Міколам Статкевічам. Акрамя іх, на лаве падсудных таксама актывісты і блогеры Уладзімір Цыгановіч, Дзмітрый Папоў і Арцём Сакаў. Працэс пройдзе ў закрытым рэжыме на тэрыторыі гомельскага СІЗА № 3.
Ігар Лосік, кансультант Радыё Свабода, быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 году, да суду ён за кратамі правёў амаль роўна год. Усе іншыя фігуранты за кратамі ад канца траўня — пачатку чэрвеня 2020 года.
Беларускае Радыё Рацыя
