24 чэрвеня ў Гомельскім СІЗА пачнуцца суды над палітвязнямі



24 чэрвеня ў Гомельскім СІЗА пачнуцца суды над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Міколам Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым. Пасяджэнне адбудзецца ў закрытым фармаце.

Праваабаронца Віктар Адзіночанка закрыты фармат судоў тлумачыць некалькімі прычынамі:

– Па-першае, каб не было розгаласу. Безумоўна, што грамадства яно зацікаўлена ў інфармацыі пра гэтыя суды, у любой інфармацыі. Па-другое, каб не чулі, што яны кажуць. Бо гэта тыя людзі, якія не будуць маўчаць, якія выкажуць усё, што яны думаюць пра тое, што адбывалася. Каб гэтая інфармацыя не трапіла ў прэсу, суды робяцца закрытымі. 

У такім жа закрытым фармаце адбыўся суд над палітыкам Уладзімірам Няпомняшчых. Яму прысудзілі два гады і шэсць месяцаў калоніі за публічную абразу пракурора.

Беларускае Радыё Рацыя