245 – агульная колькасць палітвязняў з Берасцейшчыны
Мінус адзін. Агульная колькасць палітвязняў з Берасцейшчыны цяпер складае 245 чалавек.

Палітвязень Алег Філіпаў выйшаў на волю, за кратамі правёў агулам амаль што паўтара гады:
– За краты хлопец трапіў у ліпені 2021 года. Падставай стаў артыкул 368 частка 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або «абраза прэзідэнта» за надпісы на фасадзе дома.
Пакуль Алег Філіпаў адбываў пакаранне, вясной гэтага года ён быў унесены ў «Спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Таксама вядома, што літаральна тыдзень таму ён сустракаў свой дзень народзінаў за кратамі ў шклоўскай калоніі №17.
Крыху раней за вызначаны тэрмін палітвязню ўдалося выйсці праз тое, што адбыўся ўлік пераліку дзён, якія ён правёў у СІЗА.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя
