25 гадоў таму быў забіты адраджэнец Антон Сцяпура
10-га лютага спаўняецца 25 гадоў, як не стала Антона Сцяпуры, сябра Беларускага Народнага Фронта „Адраджэнне”, нардэпа Гарадзенскага гарадскога савета, капітана ў адстаўцы.
Невядомых, якія на яго напалі, міліцыя так і не знайшла. Некаторыя ягоныя сябры мяркуюць, што смерць Антона Сцяпуры – гэта палітычнае забойства. Кажа Сяргей Зылькоў:
– Гэтыя патрыятычна настроеныя хлопцы першыя вывесілі на вуліцы Горкага бел-чырвона-белы сцяг. Гэта было вельмі цікава. Гэта быў першы выпадак у Гародні, каб вывесілі гэты сцяг. Праўда потым нас прымусілі яго зняць. Ён правісеў адзін дзень, потым яго знялі, потым хлопцы зноў яго павесілі, але потым зноў прыйшлося зняць.
Ён пахаваны на гарадзенскіх могілках „Сакрэт” – у сектары №3, што на праспекце Касманаўтаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня