25-гадовы юбілей святкуе аздараўленчы клуб “Шанец” у Берасці
Асноўныя яго мэты – гэта дапамагчы людзям з абмежаванымі магчымасцямі знайсці сябе ў спорце. Паводле кіраўніцы клуба Валянціны Піпко, самае галоўнае, з чым даводзіцца змагацца сёння – гэта абыякавасць да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, і абыякавасць саміх інвалідаў – да актыўнага жыцця:
– Цяпер скардзяцца на тое, што паўсюль мала грошай, мала фінансаў. Такая праблема, вядома, стаіць і перад намі. Але першая праблема, якая стаіць перад намі – пасіўнасць, адсутнасць інтарэсу і жадання весці актыўны лад жыцця. Калі ў 90-ыя годы адчыніўся наш клуб, і мы пачыналі працаваць, у нас быў масавы рух. Самая вялікая праблема ў тым, што за апошнія гады да нас практычна ніхто не прыйшоў.
Клуб афіцыйна зарэгістраваны напрыканцы 90-ых гадоў у якасці грамадскага аб’яднання. У лепшыя часы колькасць сябраў клуба налічвала каля 200 чалавек. Сёння ў ім займаецца – 103 чалавекі з абмежаванымі магчымасцямі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце