Мерапрыемствы да гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну
Атрыманы дазвол на правядзенне акцыі 25 лістапада ў Слуцку з нагоды 97-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну.
Слуцкі райвыканкам сёлета змяніў маршурт запланаванай акцыі, не дазволіўшы прайсці калонай па галоўнай вуліцы горада, як было запланавана паводле заяўкі.
Гаворыць намеснік старшыні партыі БНФ Зміцер Салошкін:
– Мітынг і шэсце ў Слуцку дазволеныя, аднак выканкам змяніў фармат шэсця, змяніў месца збору і, фактычна, замест цэнтральнай вуліцы шэсце дазволена па задворках парка і пройдзе незаўважна для асноўнай часткі случакоў. Абскардзіць дазвол мы не паспеем па часе.
Збор удзельнікаў акцыі 25 лістапада прызначаны на 14.30 каля гарадскога стадыёна ў Слуцку, з боку вуліцы Віленскай, 14.
15.00 – дэманстрацыя па пешаходнай дарожцы да гарадскога парку культуры.
15.20 – мітынг у гарадскім парку культуры па вуліцы Віленскай, 10.
«Малады Фронт» збірае экскурсію па мясцінах Слуцкага Збройнага Чыну — антысавецкага паўстання 1920 года.
Гаворыць старшыня “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч:
– Усё, што мы робім сёння, будуецца на падмурку тых людзей, якія ахвяравалі сабою ў імя незалежнай Беларусі. Хоць у іх не было ніякіх ілюзій. Не дарэмна адным з лозунгаў удзельнікаў паўстання быў лозунг: “Мы прыйшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына”. Людзі абсалютна ўсведамлялі, што іх чакае і рабілі гэта для будучых пакаленняў.
25 лістапада „Малады Фронт” прапануе з’ездзіць у Вызну, Грозаў, Семежава і Слуцк. Экскурсія прымеркаваная да пачатку паўстання — першыя баі з савецкімі войскамі пачаліся 26 лістапада 1920 года.
Таксама дазвол на мітынг са змененым маршрутам атрымала Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ.
КХП – БНФ праводзіць 26 лістапада на тэрыторыі Менскай вобласці мерапрыемтвы, прысвечаныя ўшанаванню герояў Слуцкага Збройнага Чыну 1920г.
Плануецца наступны парадак мерапрыемства:
– прыезд з г. Менску аўтобуса ў вёску Грозаў Капыльскага раёна ў 11-00 . Правядзенне мітынга ў гонар герояў Слуцкага Збройнага Чыну каля крыжа, ўстаноўленага ў гонар герояў, з 11-00 да 12-00;
– правядзеньне мітынга ў вёсцы Семежава з 12-00 да 13-00 каля крыжа, ўстаноўленага ў гонар герояў;
– прыезд у мястэчка Чырвоная Слабада (Вызна) Салігорскага раёна ў 13-30, правядзеньне шэсця ад стаянкі аўтобуса да месца, дзе быў устаноўлены крыж у гонар герояў, правядзенне мітынга ў гонар герояў з 13-30 да 14-30;
– прыезд у г. Слуцк, шэсце ад стаянкі каля гарадскога стадыёна, вул.Віленская 14, да пляцоўкі ў Гарадскім парку культуры з 15-00 да 16-00.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя