25 сакавіка – Дзень Волі ў Львове



25 сакавіка ў Львове Рух Салідарнасці «Разам», ГА «Усеўкраінская гвардыя рэвалюцыі», ГА «Беларускі цэнтр – Захад» і Беларускі цэнтр ва Украіне «Сябры» правядуць традыцыйную акцыю «Дзень Волі Беларусі».

Пачнецца мерапрыемства на Лычакаўскіх могілках каля помніка кіраўніку паўстання 1863-64 гг. на Віцебшчыне Сымону Шыдлоўскаму і ягоным паплечнікам, якія эмігравалі ў Львоў, ратуючыся ад расейскага пераследу.

Пасля на плошчы Рынак каля будынку гарадской рады адбудзецца святочны мітынг і канцэрт беларускага барда Змітра Захарэвіча.

Завершыцца акцыя шэсцем да помніка Вячаславу Чарнаволу – лідару Народнага руху Украіны, які трагічна загінуў якраз 25 сакавіка ў 1999 годзе.

Акрамя Дня Волі беларусы і ўкраінцы ў Львове штогод супольна адзначаюць Дзень Беларускай Вайсковай Славы і Дзень Герояў (Слуцкі Збройны Чын).

Беларускае Радыё Рацыя