25 сакавіка ў Гомелі пройдзе без святочнага мітынгу



25 сакавіка ў Гомелі не адбудзецца святочнага мітынгу. Адзначэнне Дня Волі ў абласным цэнтры пройдзе традыцыйна з ускладаннем кветак і святочным канцэртам. Грамадскі актывіст Уладзімір Кацора гаворыць, што калі хтосьці мае іншыя ідэі, то грамадска-палітычны цэнтр па вуліцы Палеская адкрыты для прапаноў.

– Працуйце, прапаноўвайце іншае. Прыходзьце на нашы мерапрыемствы, прымайце актыўны ўдзел у іх. Прапануеце вы – мы прыйдзем на вашае мерапрыемства. Падтрымаем, гэта ў нашых сілах.

Паводле планаў, 25 сакавіка грамадскія актывісты і палітыкі збіраюцца наведаць магілы дзеяча беларускага нацыянальга супраціву Цімоха Вострыкава і ўдзельніка рэвалюцыі ва Украіне Міхаіла Жызнеўскага. А таксама ўскласці кветкі да дома, дзе жыла міністарка БНР Палута Бадунова. Увечары адбудзецца святочны канцэрт.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель