250-ты дзень пратэстаў у Беларусі



Беларусы адзначаюць 250 дзень паслявыбарчых пратэстаў. Нягледзячы на дрэннае надвор’е зранку, некалькі дзясяткаў менчукоў гучна і са сцягамі прайшліся маршам па вуліцы Прытыцкага. Яны выкарыстоўвалі дымавыя шашкі чырвонага і белага колераў. Відэасведчанні з’яўляюцца ў тг-каналах.

У сталічным мікрараёне Серабранцы мясцовыя жыхары выклалі на горцы вялікі бел-чырвона-белы сцяг з лічбай 250. Гарадзенцы на золку зладзілі фотасэсію з надпісам «250-ы дзень пратэстаў». Патрабаванні пратэстоўцаў не змяніліся: сыход Лукашэнкі, спыненне гвалту, вызваленне палітвязняў, новыя выбары.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tut.by