253 – апошняя зафіксаваная лічба палітвязняў з Берасцейшчыны
253 – такая апошняя зафіксаваная лічба палітвязняў з Берасцейшчыны.

За апошнія тыдні колькасць застаецца амаль што нязменнай, паколькі з’яўляюцца новыя фігуранты крымінальных палітычна матываваных справаў, а хтосьці выходзіць на волю ў сувязі з скончаным тэрмінам адбыцця прысуджанага пакарання, – распавяла праваабаронца Ганна:
– У параўнанні з тым, што было тры тыдні таму, колькасць знізілася, тады было 259. У нас дастаткова шмат людзей вызвалілася, яны цалкам адбылі пакаранне. У нас вызвалілася 10 чалавек, але ж і новыя людзі былі прызнаныя палітзняволенымі. Рэпрэсіі працягваюцца.
З апошніх вызваліўшыхся палітвязняў вядома пра блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна, паэта-пчаляра Міколу Папека, некалькі фігурантаў карагоднай справы і жыхара Кобрына Віталя Жука.
Беларускае Радыё Рацыя
